Register

OR

Do you already have an account? Login

Login

OR

Don't you have an account yet? Register

Newsletter

Submit to our newsletter to receive exclusive stories delivered to you inbox!

Синквейн "дзядзьки антося" из твора дзядзька-кухар

более месяца назад
Просмотров : 35    Ответов : 1   

Лучший ответ:

Жыццёвая мудрасць і душэўная прыгажосць дзядзькі Антося (па паэме Якуба Коласа "Новая зямля")     Паэма «Новая зямля» была распачата Якубам Коласам у Мінскім астрозе. Там былі напісаны асноўныя раздзелы паэмы, сярод якіх і раздзел «Дзядзька-кухар». Тут аўтар расказвае пра сяброўства лесніковых дзяцей з дзядзькам Антосем, які аднойчы вырашыў здзівіць пляменнікаў новымі прысмакамі — клёцкамі з бярозавым сокам. Аднак нічога добрага ў дзядзькі-кухара не атрымалася.
     Кожны радок раздзела насычаны гумарам, дасціпным жартам, лагодным смехам. Таму і чытаецца ён лёгка, як бы на адным дыханні.
     Прыцягальным і захапляльным вобразам у раздзеле з’яўляецца вобраз дзядзькі Антося. Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту людзей з народа. Вызначальныя рысы яго характару — бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. Яны раскрываюцца ваучынках, паводзінах героя, а таксама ў партрэтнай характарыстыцы:

     Ён невысок, не надта ёмак,
      Ды карчавіты і няўломак,
      А волас мае цёмна-русы,
      І зухаўскія яго вусы...
      А вочы шэры, невялічкі,
      Глядзяць прыветна, як сунічкі...
      То смех, пго хіпграсць з іх бліскае,
      То дабратпа, але якая!

     Дзядзька зачароўвае нас непасрэднасцю сваёй натуры, адкрытасцю душы, шчырасцвэ. Ён — прыроджаны штукар, весяльчак, забаўнік, чалавек, востры на слова, які любіць пажартаваць. Мова яго каларытная, яркая, багатая на прыказкі і прымаўкі. Уласнае кухарскае «вынаходніцтва» самакрытычна ацэньваецца такімі словамі: «Паскудства, брат, і не пытайся!» У гумары Антося, у яго жартах, у шматлікіх афарызмах выяўляецца мудрасць і дасціпнасць народа, яго розум і духоўная прыгажосць.
     А як цудоўна ўмее дзядзька расказваць казкі, апісваць розныя здарэнні. Дзеці яго слухаюць з захапленнем. Антось любіць дзяцей, добра ведае іх псіхалогію, інтарэсы, патрэбы, гаворыць з імі, як з дарослымі, раіцца, спрачаецца. Ён іх дарадчык, настаўнік і суддзя:

     І дзядзька майстар быў на штукі,
     І быў механік на ўсе рукі:
     І дудку скруціць вам, і стрэлку,
     І нарысуе нават елку...
     Дык і не дзіва, што любілі,
     Што на руках яго насілі.

     Мне вельмі спадабаўся гэты раздзел паэмы,чытаць які было цікава і смешна.

более месяца назад
Ваш ответ:
Комментарий должен быть минимум 20 символов
Чтобы получить баллы за ответ войди на сайт





Вы можете из нескольких рисунков создать анимацию (или целый мультфильм!). Для этого нарисуйте несколько последовательных кадров и нажмите кнопку Просмотр анимации.


Другие вопросы: